Originally posted by
alena_balyka at
Лакалізацыя Учора хавалі бабулю што са Случчыны. Дык у іх наперадзе працэсіі з труной носяць крыж і пратэсы. Прычым рэчы гэтыя не царкоўнага паходжання, а, так бы мовіць, свае, вясковыя. Яны будуць захоўвацца ў бабулінай хаце да наступнага нябожчыка, а потым пяройдуць у наступную сям'ю. І так крыж з пратэсамі вандруе па вёсцы.
Хто сутыкаўся з такім, то раскажыце, у якіх вёсках такое назіраецца? Я, напрыклад, з Бабруйшчыны, то ў нас такога няма.
![](http://pics.livejournal.com/alena_balyka/pic/00001b3g/s640x480)