Мінскае мора і мы

Jul 12, 2012 18:08

  Вечар, ноч і раніца на Мінскім моры - цудоўны бяссонны адпачынак. Хай не зусім чыста на беразе, затое прыемная цёплая вада і вясёлыя людзі вакол. Дарэчы, людзі. Шмат цікавага пра іх можна ўзгадаць. Напрыклад, пара хлопцаў, якія знаёміліся з дзяўчынкамі, клікалі іх паехаць у іншае месца, а не сядзець у гэтым "балоце". Але больш за ўсё запомнілася пара. Сапраўдная ілюстрацыя сентыментальных карцінак пра каханне. Яны і сядзелі, і абдымаліся, і цалаваліся так, як на распаўсюджанныя выявах пра каханне!
  Але ў мяне былі закат і світанак... Некаторыя дзеля апошняга нават спецыяльна прыехалі (у 2-3 ночы, не да часу мне было =)). І нездарма - раніцай сям'я качак прыплыла аднекуль, таму світанак быў яшчэ больш незабыўным. Дзякуй ім (не толькі мору і світанку) за гэты легендарны вечар!





Мінскае мора, прырода, людзі, лета, сустрэчы, Мінск

Previous post
Up