Люзі як машыны

Apr 07, 2012 18:14

  Ужо пэўны час мару падзяліцца думкамі. Было б добра, каб у людзей, як у машын, былі паваротнікі і стоп-сігналы. Бывае, ідзеш ты ў метро, спяшаешся. Перад табой таўпа. І раптам хто-небудзь спыніцца перад тваім носам. Добра, калі ты захоўваў дыстанцыю. А калі не? Атрымоўваецца аварыйная сітуацыя. Тое самае з паваротамі. Задумаешся і - бац! перад вачыма вырастае постаць немаведама адкуль. А так не хочацца сутыкацца фізічнымі абалонкамі з чужымі людзьмі...
  А можа, проста трэба быць уважлівей?..

людзі, машыны, сустрэчы, Мінск

Previous post Next post
Up