Доўгі час збіраюся напісаць тэкст пра вёску Пескі Бярозаўскага раёна. А дакладней пра сядзіба-паркавы ансамбль (XVII стагоддзе), які там знаходзіцца.
Гэта сапраўды прыгожае месца. Вось, напрыклад, брама:
Так яна выглядае летам. І, насамрэч, яна роўная. Проста здымак у мяне не вельмі добры атрымаўся.
Ёсць яшчэ адна брама, больш вядомая. Выява гэтай брамы знаходзіцца на этыкетцы водкі, якая вырабляецца на месным спіртзаводзе (той, хто некалі пакаштаваў гэтую водку, марыць пакаштаваць яе яшчэ раз). Вось сама брама і мая сяброўка Наталля каля яе:
Брама аддзяляла панскую зямлю ад сялянскай. Наталля знаходзіцца на панскай тэрыторыі))
Яшчэ варты ўвагі парк, дзе растуць лістоўніцы (рус. лиственницы) і іншыя велічныя дрэвы. Сам пан Пуслоўскі прывозіў аднекуль здаллёк пароды, каб пасадзіць гэты парк. Так выглядаюць галінкі лістоўніцы летам:
На тэрыторыі ансамбля ёсць пабудова, якая раней была псарняй (дарэчы, спачатку вёска называлася Пёскі). Зараз гэта турбаза. Яна выглядае досыць проста, таму і фотаздымка ў мяне няма.
І яшчэ пра парк. Ён "пачынаецца" з...
У парку ёсць вадасховішча, зусім маленькае. Але раней там была альтанка, да якой можна было падплыць толькі на лодцы. Гэтае вадасховішча злучалася каналамі з Чорным возерам (яно займае 11 месца па плошчы сярод азёр Беларуси).
На фота - вадасховішча. Летам яно заўсёды зялёнае ад раскі. Я смуткую, што яго не могуць пачысціць. Такое б было цудоўнае месца для адпачынку!..
І, нарэшце, Чорнае возера (і мае сяброўкі Наталля і Вераніка):
За возера таксама хвалюецца маё сэрца. Высыхае і зарастае яно. Але прыгажосці сваёй не губляе. Нават зімой - гэта моцнае відовішча.
І напрыканцы фота, зробленае Веранікай
Калі бачыш такое кожны дзень, не звяртаеш увагі. Але ж прыемная фотка атрымалася!
Хай кожны з нас бачыць прыгожае ў надзённым!