Камуністы і я

Nov 07, 2010 18:28

Я ніколі не хадзіла на парады 1 траўня і ніколі не адзначала 7 лістапада, магчыма таму сёння у мяне было мноства уражанняў..

1. Сцягі СССР у мяне не выклікаюць ніякіх эмоцыяў. І лозунгі "Мір, труд, май" таксама. Магчыма таму напачатку прамоваў камуністаў я хадзіла і усміхалася, мне падаваліся камічнымі заявы пра Леніна, Сталіна і сацыялізм. Пакуль да мяне не падыйшоў мужчына і не сказаў:

"Вы напэўна не мясцовая!.. І не трэба тут усміхацца, гэтае свята для многіх беларусаў, важны дзень. Людзі ваявалі за СССР. Для іх 7 лістапада - асаблівы дзень."

Я шчыра нават апешыла. Прышлося прыхаваць усмешку і пастарацца захоўваць нейтралітэт.

2. Здзівілася, калі камуністы не дазвалялі сябе здымаць фатографам. Адна з прычынаў -каб не патрапіць у апазіцыйныя СМІ. Другая прычына - журналісты "палітычныя прастытуткі". Мужык адзін сказаў: "вось вы здымеце відэа, выражае што вам захочацца, а потым грошы за гэты атрымаеце". Доўга не магла зразумець, чаму дрэнна за працу атрымліваць грошы - а потым дайшло - капіталізм і грошы - гэта зло. Працаваць патрэбна толькі на карысць Радзімы!

3. Адна з прамоваў: "Яны баяцца нават мёртвага Сталіна". Усміхнула. Таксама як і развагі пра страшный Захад і крыважэрную Амерыку. Шчыра, мёртвы Сталін для мяне больш страшны, чым загніваюшчы капіталізм. Але кожнаму сваё як гаварыцца.

4. Мужчына расказаў, як ён атрымаў ад  Прэзідэнта ў падарунак спартыўны касцюм і іменныя лыжы. Лыжы ў музей аддаў, а касцюм сёння на свята апрануў. Вось цяпер хаджу і думаю. А калі б не аддаў лыжы ў музей, то ён можа і на лыжах прыйшоў бы. Вось было б цікава.

5. Канцэнтрацыя  ўзгадванняў пра  Леніна, Сталіна, Лукашэнку і Усявышняга - прычым часта у межах аднаго -двух сказаў, здзіўлялі і бянтэжылі. Так і хацелася запытаць, вы ў сваім розуме, таму увесь час паўтарала пра сябе - спакойна, я тут назіральнік не болей за тое. Але ледзь стрымалася, калі жанчына  сказала - "Не было ніякіх рэпрэсіяў тысяч людзей. Гэта не праўда. А калі каго сажалі, то за дзела, значыт была за што". Непрыемна ад такога, за дзядулю які правёў 15 гадоў каля Магадана, крыўдна.

6. Быў момант, калі мне падалося, што камуністы зараз паб'юцца сцягамі паміж сабой. быў момант калі падавалася, што зараз як пераедуць мне дрэўкам па галаве. Але агульнае адчуванне - не маё гэта свята,нейкае далёкае чужое, незразумелае.

Previous post Next post
Up