Nov 15, 2010 00:04
толькі зараз па-ціху пачынаю ўсведамляць, што за пераўтварэньні ў маім жыцці, розуму і фізічнай складаючай адбыліся і, прынамсі, адбываюцца... за апошні месяц сэрца і розум столькі раз мяняліся месцамі!..
грамадства, стэрэатыпы й звычкі займаюць ўсе жыцце!!!! у цябе няма СВАІХ думак, жаданьняў ды, нават, пачуццяў.. ўсе навязана, таму што, мы робім ТОЛЬКІ тое, чаго ад нас чакаюць, тое што належыць нашаму вобразу, іміджу, створанаму ўсе тымі ж людзьмі. грамадства й цывілізацыя зацягваюць, не даюць дыхаць(
як часта вы думаеце пра кветкі, марскую ваду ... ці сонца... пра штосьці вечнае, адназначна пазітыўнае?!... і як часта пра людзей, знаемых і не знаемых, свае й чужыя абавязкі, справы, грошы... і як можна гаварыць пасля гэтага "я 'хачу, люблю, кахаю..." калі ты пра сябе нават і не думаеш...
я спрабую. пазбавіцца ад сацыяльных ціскоў, паслухаць сябе, адчуць СВАЕ жаданні, думкі...
часам, так карысна выключыць мозг... паспрабуй!) ўключыць заўседы пасьпееш... прымусяць...
Каханьнне!! вось сапраўды моцны сродак для таго каб адысці ад рэальнасці, соцыўму ды й ўвогуле ад адляцець ад звыклага жыцця!!! толькі пачуццё, палетны стан ды эмоцыі, эмоцыі.... спадзяюся, што сапраўдныя, мае асабістыя! таму што калі гэта не яны , то можна не працягваць жыцце-быцце-галімацце.....
ну, вось нейкага смецця напісала...) але галоўнае што?! Захацелася й напісала!!!)))))))
п.с. каханнне выратуе сусвет! (калі яшчэ як не ў 20 год кідацца такімі заклікамі)))
жыццё-быццё...