(no subject)

Jan 25, 2011 20:24

Вось напачатку размова між сп-м будзімірам і сп-м артурегом наводзіць на развагу пра дзьве сутнасьці ў чалавеку (у ва мне, калі хочаце). Я - бунтар (і будзі-мір,як у Караткевіча) і я - мірны.
Калі тут збольшага зразумела, што ў кожным з нас у залежнасьці ад абставінаў то кіпіць кацёл абурэньня, то мірна варыцца: калі мы бачым, як зьбіваюць невінаватых, дзяўчат, старых, інвалідаў... - зразумела, якія пачуцьці ўзьнікаюць у нармалёвага мужыка (мужчыны, калі хочаце). Н-ну добра, рэчы абстрактныя, але зразумелыя.
А вось - як паказвае бальшыня ўласных назіраньняў - чалавек, які ірвецца наваляць тут у сеціве люлей, папросту трапло або стукачок.
А па справе: гуртавацца ў сеткавыя групоўкі. Недзе ў блогераў я такую прапанову ўжо чуў. Больш па гэтым сказаць не магу. Хто захоча - зразумее
Previous post Next post
Up