1 красавіка 1994

Apr 01, 2016 16:39


У 1994 я была студэнткай першага курса палітэхнічнай акадэміі і жыла ў інтэрнаце №8 каля ўніверсама "Рыга". Разам са мною ў пакоі жылі две дзяўчыны, трохі старэйшыя за мяне. Яны былі такія важныя-важныя, і спачатку мы не вельмі сябравалі, бо што ім былі за справы да "салаг" з першага курса :) Яны ж самі былі АЖ на другім...
Але паволі нашы адносіны станавіліся ўсе лепшымі і лепшымі, з'явіліся ўзаемныя зацікаўленні і на пачатку красавіка я ўжо магла дазволіць сабе пажартаваць з іх. Ранкам першага красавіка мы паставілі чайнік і паволі пачалі збірацца на лекцыі, а я незаўважна дадала ў чайнік добрых паўшклянкі солі. Засталася толькі пачакаць на ранішнюю гарбату і потым пасмяяцца разам. Але... Тым часам дзверы адчыніліся і ў пакой зашлі тата, мама і брат адной з маіх сябровак. "О, вы як раз на ранішнюю гарбату паспелі," - сяброўка пабегла за чайнікам на кухню. Мяне амаль жах апанаваў  - сказаць, не сказаць... Вырашыла маўчаць і чакаць гарбаты. Разам заварылі гарбату ў шклянках, зрабілі канапкі, усе селі за стол. Першым пакаштаваў саленую гарбату тата. Зараз ужо не памятаю, што ен сказаў, але першакрасавіцкі жарт атрымаўся. Праз некалькі хвілін смяяліся ўсе. Цяпер часам мы ўспамінаем тую гарбату, калі збіраемся разам. А сяброўкі сталі маімі найлепшымі сяброўкамі на ўсе жыцце.


маё жыццё, са святам

Previous post Next post
Up