Святочнае, ці як я за апошняе дзесяцігоддзе стала малодшай на двадцаць гадоў.

Apr 24, 2014 16:01

Сяджу сабе ціхенька раніцай і чытаю паштоўкі ды віншаванні з нагоды ўродзінаў. Надвор'е цудоўнае, настрой цудоўны, узрост цудоўны, жыцце цудоўнае... І тут бачу, што у фрэндстужцы volka_z_bolkava падзялілася сваім настроем і вось гэтым:

image Click to view



А я, дарэчы, два тыдня таму слухала гэтую песенку на канцэрце. І ўвогуле, вельмі люблю НагУаль і слухаю ўжо з 10 год час ад часу. А тут прыпомнілася, што калі мне было 28 (як раз 10 гадоў таму), я працавала у кампаніі, якая рабіла кампакт-дыскі. Там і пазнаемілася з творчасцю гурта НагУаль, бо Леанід прыйшоў да нас, замовіў тыраж дыскаў, а потым запрасіў наведаць іх канцэрт, што павінен быў быць у нейкім мінскім дворыку. Я падзякавала яму за запрашэнне, але так і не пайшла. Ведаеце чаму? Бо думала, што мне ўжо 28 гадоў, а на канцэрце, напэўна, будуць 18-20-гадовыя... І занадта "старая" я ўжо для канцэртаў такога фармату... І што сення павінна набыць крэм ад маршчын пад вачыма... Жах! Потым мне пашанцавала - я за апошнія 10 гадоў набралася розуму і "скінула" гадоў 20 ))). І  цяпер магу пайсці на любое мерапрыемства і заўседы адчуваю сябе ўтульна. І маю ўпэўненасць, што ўсе, што адбываецца навокал - адбываецца для мяне. Калі мне гэта цікава. І крэма ад маршчын няма ў мяне - не патрэбны пакуль.
А, ну да чаго гэта я? Прынімаю віншаванні з нагоды 38-годдзя )))

маё жыццё, я

Previous post Next post
Up