Новая песня "Стары Язэп"

Apr 23, 2014 01:16

У старога Язэпа кавярня на гарадскае мяжы.
У яго пакоі, кажуць, чорны певень жыве.
На яго двары вядзьмак на вогнішчы варажыў.
Язэпа у малецтве знайшлі на вялікай вадзе.

А стары Язэп мае гайдуцкі нож.
А жалеза танней ад чалавечай крыві.
Ваўкі памятаюць, як рабіў нож ля мяжы ўздоўж
А годзе - васемнаццаць шэсцьдзесат тры.

А стары Язэп а ночы ходзіць у лес.
У яго свае месца ў Змей-цара апрыканцы стала.
У яго ў вучнях воўчка, ад заслоўяў вада гудзе
Ды бранзалет з аховай, што Марыя дала.

А Марыя на паставах ля возера жыве.
Ведатка вядомая амаль на ўсе тры мяжы.
Язэп па утрах да яе цяжка йдзе,
Калі скура ваўкая зусім трашчыць.

А мяшчане паспалітыя на Язэпа злуюць.
Кажуць, халера, паўночнік, варажак.
А ў Язэпа пад печай чэрці жывуць.
Чакаюць, каб ён ім руку падаў.

А стары Язэп жыве ды жыве.
Учора выратаваў дачку каваля.
Казаў, чакай з поўдня за ёй казак прыйдзе.
Ды ўзяў за гэта паўсрэбры рубля.

Свет варушыцца. Божачка бачыць усё.
Ці крумкачом лётай, ці камянём ляжы.
Калі будзешь на возерах, заходзь да яго.
Кавярня Язэпа ля леса на самае месца мяжы.

2014г.
Previous post
Up