Сустрэць світанак

Mar 31, 2011 14:03

Калі падняцца на дзве гадзіны раней, чым трэба б, пяць прыпынкаў праехаць на трох транспартах, сустрэць людзей, што бягуць, пабегчы следам, падняцца ліфтам, лесвіцамі, вышэй і вышэй, то можна пабачыць, як сонца урачыста прабягае вузкую адтуліну паміж зямлёй і цяжкімі хмарамі. За гэты час яно паспявае асветліць увесь горад, які бачны намноога вакол, афарбаваць неба і вочы людзей вакол, ператварыць сталічныя будыніны ў чароўныя бела-залацістыя гондарскія вежы. Князя сустракаюць стоячы або седзячы, з прамымі спінамі, моўчкі, пагарнуўшыся ў адзін бок. А калі ён падыміцца вышэй і схаваецца за хмарамі, можна спакойна дапіваць гарбату з тэрмасаў, частавацца кавай, прыгатаванай тут жа на гарэлцы, паволі спускацца і разыходзіцца па працах-вучобах.
Цудоўная раніца і светлы настрой! Далей - дзень кавы, працы, у перапынках - замест інэту - занатоўкі дыплома...

што такое шчасце?, дзэн, прыгажосць

Previous post Next post
Up