храналогія думак наадварот

Mar 18, 2011 22:09


 Аднойчы прыходзіць узрост, калі ты цалкам усведамляеш Самоту. Файнае, дарэчы, слова, ёмістае.

І чорт, выявілася, што ў мяне такі алергія на вакзальныя платформы. Спадзяюся, не да смерці.

А вечаровае сонца такое вясновае! Дужа люблю кавалачак гораду паміж былым Машэрава, былым Скарынай (якое супадзенне - абое файныя і абое былыя), Нямігай і Чырвоным касцёлам. Вясна надыходзіць, калі перастаюць мерзнуць шчокі.

А шчэ хутка, пэўна, перазнаёмлюся з усім аўтарскім складам майго Слоўнічка. У панядзелак чакаю новага дзядзю - самога аўтара таго кавалка, над якім працую, па словах галрэда, ён не менш трындзючы за навуковую рэдактарку. Спадзяюся, ён такі ж мілы, але з лепшым зрокам і слыхам.

Набыты рэфлекс. Калі людзі, якія нават з табой працуюць і цудоўна ведаюць, кім ты працуеш і да чаго дачынення не маеш, бачаць цябе на месцы сакратаркі, у іх спрацоўвае рэфлекс, што ты яна і ёсць і канешне ведаеш,  дзе браць і як афармляць розныя дакуменцікі, пра існаванне якіх ты насамрэч упершыню ў жыцці чуеш) Дырэктар толькі і ўратаваў, у яго гэты рэфлекс развіты слабей))

І выйшла, нарэшце, на дзённік аўтаркі малюнкаў, на якія ў адным канаткце медытую ўжо даўно, але па спасылцы схадзіць здагадалася толькі сёння! Спадарыня, вы - цудоўная, вы казка! З цягам часу перагляджу ўсе )

бела-Чорнае, асабістае, вона працює, прыгажосць, гляджу навокал

Previous post Next post
Up