дыягназ

Feb 04, 2011 21:57

Я бачыла багата розных столяў. А ўчора ўпершыню ў жыцці ўзгадала пра ладдзю якраз тады, калі была на станцыі "Няміга", і ўпершыню падняла вочы менавіта там і пабачыла яе. Так натхнілася, што села не ў той бок і спазнілася на сустрэчу, на якую баялася (і цалкам справядліва - бачылі б вы вочы паненкі, якая мяне чакала! ) спазніцца цэлы дзень.  Не такая яна (ладдзя)) і кепская, як пісаў нехта некалі, не цісне і не прыгнятае. Але нейкія дзіўныя пачуцці.
А сёння вырашыла ісці праз цёплую зіму да Уручча, ды шлях вёў праз лясы, палі ды яры, вось у іх я і заблукала, зноў спазніўшыся, праўда, як мне сказалі, "па-божаскі". Цікава, гэта як - так, як спазняюцца Багі?)
Не я чытаю дзяржіспыт, а ён чытае мяне. Традыцыйна разумею, што пачала пазней, чым мусіла. Больш хочацца вязаць)

танцы розуму, У-нЯвер, мая краіна, гляджу навокал

Previous post Next post
Up