ручкі-та дзе?)

Nov 16, 2010 23:40

Дзень не задаўся з самай раніцы, адна за адной здараліся непрыемнасці, выклікаючы раздражненне і бездапаможнасць.
Але на працы творчы працэс калупання ў макеце захапіў, светаўспрыманне палегчала, і  ўрэшце чарговыя недарэчнасці і ўскладненні пачалі выклікаць шчыры смех.
Узнагародай - дарабіла мандалу, якую пачала летам у Малдове, першую, жудасна крывую, але першую, светлую, шчырую. Дарабіла на адным подыху і зусім нечакана для сябе.
Выбярэцца вольны час пасля курсавых - закапаааюся ў адну суполку, пагляджу, што можна зрабіць з лазы, палачак і рознакаляровых нітак. Даўно не рабіла нічога крэатыўнага.
Мая малютка без адзінага вузла. гэта вельмі добра.

мая норка, дзэн, рукатворы

Previous post Next post
Up