та ні аб чым)

Jul 29, 2010 15:05

Сябар учора скінуў апошні альбом "Агаты Крысці", зусім апошні, бо ўсё мае заканчэнне. Ммммм, ён тааакі клёёёвы... Хаджу ды кайфую: гэтая змрачнавата-шчыра-містычная атмасфера, рытм, вакал, што прабіраецца ўсярэдзіну..)))

А сёння так граматна выйшла з дому: вось я выходжу, і ў тую ж хвіліну пачынаецца дождж. Пакуль даходжу да прыпынку - вада ўжо суцэльным патокам цячэ па твары, вопратка мокрая... Пакуль даязджаю да трамваяў - усё сканчаецца!

А ўвогуле - купаюся ў спакоі і гармоніі. Закахалася, ці што?)))

мая норка, музыка, дзэн

Previous post Next post
Up