May 07, 2010 23:22
Нечаканая прапанова. Басанож па дарозе. Лес. Добрыя сяброўкі, мілыя дзяўчыны. Віно, сосны. Смех.
Спадніца блытаецца ў нагах, стужка ў валасах.
Басанож па мяккай зямлі, па траве з расой. Па вадзе. Вада прахалодная, пясок мяккі. Журкотна.
Трава чыстая, вясновая, не закіданая бітым шклом - можна ісці ў цемры.
Зямля вільготная, пругкая, жывая. Як жы даўно не хадзілася басчанож, а быў час - калі ўсё лета, па ўсім горадзе - без розніцы.
Цёмна-сіняе неба. Першыя зоры. Бутоны бэзу. Вось-вось квітнець каштанам.
Цёплае паветра цалуе шчокі. Трэба гуляць ноччу, сустракаць золак - ужо час.
сябры,
rrainboww,
гляджу навокал