Jul 16, 2009 23:09
Другі вечар пасля працы -- па цікавых і незапланаваных канцэртах. Учора -- Грунвальдскі фэст, сёння...
Шыкоўна, спантанна трапіла на кватэрнік Умкі. Дзякуй за тое амаль забытаму аднакласніку, на якога натыкаюся ў сярэднім раз на год, зазначаю пра сябе "о, патлаты", і як ён толькі пра мяне ўзгадаў і дадумаўся скінуць смс аб канцэрце? Пры гэтым сам туды не дайшоў. Шчыльна сядзелі на падлозе і ўтыкалі. Мммм! Умммммка! Песні пра жыццё, блізкія, добрыя, часам сумныя і часма забаўныя, але ўсе прасякнутыя сэнсам, які я апошнім часам бачу наўкол, нешта зноўку вядзе мяне -- шэрагамі нязвязаных, але аднародных падзеяў, месцаў, людзей, рухаў, словаў, позіркаў... Цікава, куды ж, і што я там спаткаю, і куды пайду пасля? Але што ж я, трэба піць момант, і я буду яго піць!
што такое шчасце?,
музыка