самакапанні

Nov 17, 2014 13:58

Як дзівосна наткнуцца, разбіраючы рэшткі хламу (асноўнае даўно спалена), на прызнанне ў каханні сямігадовай даўнасці, узгадаць-паверыць, што так было. Здаецца, тады была нашмат больш жывая, яркая, вартая. І цягне ўзгадаць, аднавіць умовы, з якім я была такая, навучыцца наноў.
Оо, як неспадзявана, нязвыкла - накнуцца ў сеціве на адрасаванае, і, здаецца, шчырае, дзе кажуць, што ты вось нечый цуд (паверыць, уцяміць, што гэта - шчыра, а колкія голкі часам - проста характар, імгненныя эмоцыі, нястрыманасць, як мантру цвердзіць "эмоцыі не ёсць чалавек"), і галоўнае - не ад чалавека, з якім ледзь знаёмыя, а з якім пару пудоў солі з'елі (ды чаго мы толькі, па-праўдзе, не елі).
Усё ж залежу, так, ад ацэнкі навакольных, бо гадамі звыкла думаць горш (і, што парадаксальна, чым далей, тым болей), чым ёсць, і такія вось адкрыцці абуджаюць тое, пра што пісала Бліксен. Праўда тут яшчэ важна, каб чалавеку гэта было цалкам не выгадна, і каб гэта была не ацэнка першай сустрэчы.
Але гэта дакладна мінус, над якім трэба працаваць пасля працы над гневам, і тут нават больш ёсць, над чым разважаць. Бо гэтак жа і негатыўная ацэнка, або якая такой падасца, пазбаўляе імпэту і веры, галоўнае - веры. Сляпышка, поўная няздольнасць да аб'ектыўнасці ў дачыненні да сябе.
А хацела ж пачытаць зусім пра іншае...

мая норка, сябры

Previous post Next post
Up