Так, ні пра што, "последніе мінуты зімы"

Feb 28, 2014 23:28

Заўтра вясна, новая вясна. Што я адчуваю? Насычаныя падзеямі выходныя ператварыліся ў затворніцтва сам-насам з тэрмометрам і насмаркам, спадзяюся, хоць некуды з запланаванага выбяруся, але жыццё нібыта стала менш сакавітым і праз гэта прыйшло пачуццё адзіноты. Ну і канешне апошні тыдзень пераследуе страх страціць важную для мяне частку жыцця, накасячыўшы. Рэч мо ў тым, што надакучылі страты і няма ўсведамлення, што за стратамі прыходзяць набыткі. Няма веры, страх. І ўсё, што трэба ў гэтым жыцці - перамагчы страх. Вясной гэта лягчэй, а было б добра - раз і надаўжды. Хіба ў горы трэба, пасля гор была такая касмічная адвага.  Прывязанасць - адна з атрут свядомасці.

танцы розуму, асабістае

Previous post Next post
Up