(no subject)

Jul 16, 2013 20:58

Усё, як хацела - адна ў прыгожай утульнай кватэрцы, у іншым раёне, з сабакам і коткай, без кампа і інтэрнэту. Шкада толькі, часова.  Сяброўцы - магчымасць спакойна паехаць у адпачынак, да бацькоў, і не дзёргацца з ператрымкамі для сабакі, мне - магчымасць пабыць з сабой, расслабіцца, змяніць нарэшце абстаноўку, пабыць самастойнай і незалежнай - хоць крыху. І да працы бліжэй.

А дальнабоец, які вёз мяне ад Скідзеля па дарозе з Горадні ў Крэва, паляк з Польшчы, пытаўся, чаму ў Беларусі не гістарычны сцяг, а нейкі савецкі, і яшчэ гутарылі пра адукацыю, Крэўскую вунію, культуру... Вось такі вось дальнабоец)

танцы розуму, жаноцкае, што такое шчасце?, сябры, мая краіна, мроіва

Previous post Next post
Up