(no subject)

Mar 01, 2013 10:43


Я, вядома ж, кепска спяваю. З восені па вясну напаўпрастылая, з дзяцінства не вызначалася ні добрым слыхам, ні моцным голасам, і прагрэсую дуужа марудна (агась, настаўніца сыйдзе раней, чым я сапраўды навучуся), часта забываю рабіць практыкаванні, да таго ж камплексую і баюся запяваць (пры кімсьці). Але дня спеваў чакаю з радасцю, і  калі трапляю ў сугучча, раблюся гукам, які амаль не магу кантраляваць мозгам, прыходзіць ачышчэнне, найлепшае тут-і-цяпер. Мой дзэн, мая медытацыя. Знікаюць пытанні, згрызоты, вечныя кагнітыўныя дысанансы і раздзеленасць. Хор Айнураў. Так цудоўненька.

А, яшчэ класны спосаб вычышчэння нуды і загонаў - зашыцца ў малалюднае, а лепш зусім глухое месца, і спяваць уголас, што на памяці, пакуль не атрымаецца стане лёгка. Па холадзе, праўда, не каціць. Калі ўсё скончыцца, мне будзе не хапаць спеваў

асабістае, вечныя цэннасці, дзэн

Previous post Next post
Up