(no subject)

Oct 24, 2012 10:35


Ну вось, на другі занятак (мой другі, бо прапусціла 5)) польская пачала падабацца. Пачала праяўляцца сістэма, паралелі, не аткім грубым здаецца гучанне, трошкі лягчэй чытаць. Калі вярталіся з Вільні ў нядзелю, дальнабоец-паляк, што вывез нас з туманнай вечаровай мяжы, спачатку стаў казаць па-расейску, мая сяброўка - таксама (чым заблытала, бо да нядаўняга часу наогул не чула ад яе расейскай, а тут - пасля літоўскіх крамак - нават са мной), пасля ўсё паволі вярнулася на адведзеныя прыродай месцы і мовы, але ж разумела я яго кепска. А яшчэ дужа падабаецца размяшчэнне курсаў - Замкавая, Ракаўская, сардэчка горада, так і цягне пагуляць пасля. Праўда, учора ўхітрылася заблукаць і спазніцца яшчэ больш, чым магла, давялося сядзець без парты).

Восень, позняя восень.

Вось як цікава, бываюць рэчы, якіх жадаю трошку. Выказала думку - і адпусціла. І па нейкім часе ўсё здзяйсняецца, толькі прыгадваю жаданне і зазначаю - вось яно. А тыя, якіх жадаю моцна, у якіх бачу ледзь не сэнс жыцця, праз якія пераймаюся - не надта, ці зусім не, у асноўным гэта датычыць,к анешне, людзей. Пэўна што, страхі і замінаюць.

мая норка, асабістае, бясконцы шлях і шум дарог, мая краіна, боль

Previous post Next post
Up