Нататка для сябе

Aug 31, 2012 10:12


У пэўнай сферы майго жыцця, вельмі важнай, на маю думку - касяк за касяком.
Адыйшоўшы ад першага шоку, разгубіўшы (не, не перамагла, а менавіта неахайна разгубляла, неяк само па сабе) асноўную крыўду, жадаю змяніць гэты шэраг. Не зламаць, а абцекчы наканаванасць, калі такая існуе. Хутчэй засвоіць неабходныя веды, каб перастаць атрымліваць па носе.
Як мінімум...
1. Намацаць боскае ў сябе і сувязь з вышэйшым, тое, што зноўку стала губляць. Усімі шляхмі.
2. Спазнаць (неа.. ну.. адчуць) сутнасць любові. 
3. Дарваць шчыра.
4. Адпачаткова ўсё прымаць станоўча, імкнуцца зразумець і дапамагчы ("прымаю").
5. Прачынацца ў добрым гуморы.
6. Зноўку адчуваць адзінства са ЎСІМ ("не 2").
7. Працаваць аддана, канцэнтруючыся на тым, што раблю.

бела-Чорнае, спадзёвы, асабістае, вечныя цэннасці, дзэн

Previous post Next post
Up