Jun 18, 2012 16:42
Такі дабралася ў суботу да Цукеркавага фэсту. Ехала па-буржуйску, на машыне, затое падабралі цудоўную кампашку беларускамоўных, якія ехалі на фэст, пры тым адзін з іх апынуўся маім жч-фрэндам, вось і пазнаёміліся)).
Сам фэст падаўся так сабе. Але прыемна было пабегаць па сонейку, сустрэць знаёмых і сяброў, якіх бачу рэдка, патанчыць крыху. Колавая джыга выклікала цёплыя ўспаміны пра Корч некалькі год таму. Сярод дня з’ездзілі на Іслач, яна апынулася плыткай - пераважна па пояс, і ледзяной.Умудрылася пасеяць там новыя-любімыя завушніцы, вярталіся - і спаткалі яшчарку. Усё невыпадкова)) А ўвечары адарвалася, як даўно не, на канцэрце. Неяк недагледзела праграму, калі збіраліся, таму і “Унія”, і “Маланка аркестра” апынуліся для мяне выдатным сюрпрызам. Не зацаніла правядзенне фаера падчас выступу “Маланкі”, бо хацелася быць у двух месцах, але хуценька расставіла прыярытэты і засталася танчыць - сваё кампенсавала ўчора на фаер-шоў ля Камсамольскага возера (ага, сустрэўшы там тыя ж твары))), і фаер той быў пераважна шчыра-эмацыйным, у прамым сэнсе “з аганьком”). Дарэчы, у Івянцы жа пазнаёмілася з яшчэ адной фрэндэсачкай, з якой даўно жадала. А пад вечар з Міра прыехала мая Мара, што таксама дадала пазітыву.
Хоць раніца пачалася з бурных слёз у гонар небяспечнай для псіхікі сустрэчы напярэдадні ўвечары, дзень прайшоў так, як я яму дазволіла - сонечна і радасна, а ноч - соладка, хоць і коратка. Добры адпачынак пасля шалёнага тыдня і здачы кнігі ў друк.
Дачытваю Ошу, чакаю Купалля, шыю спадніцу да яго. На сэрцы светла і пяшчотна, лета коціцца сонечным колам, абяцаючы новыя прыгоды, якія я жадаю прыняць ва ўсёй паўнаце і са ўсёй асалодай.
бела-Чорнае,
што такое шчасце?,
асабістае,
сябры,
мая краіна,
вона працює,
імпрэзы