Думкі і назіранні

Jun 01, 2012 15:13

Сакрэт светлага кахання (дый наогул любові) -- знаходячыся з каханым, быць з ім і быць ім, усёй увагай піць сутнасць, а ў адсутнасці яго -- не думаць неадчэпна-пакутліва, сумуючы, губляючы сябе, прыдумваючы яго і гэтым аддаляючыся ад праўды.

Ніколі не думала, не перажывала, што спяваць разам з іншымі, расчыняючыся ў гуку, не кацэнтруючыся на словах, а выпускаючы іх, трапляць ва ўнісон, у ноту з суспеўцамі -- ніколі не думала, што гэта такая асалода і такі экстаз.

танцы розуму, жаноцкае, што такое шчасце?, асабістае, музыка, мая краіна, дык вось як!

Previous post Next post
Up