Mar 14, 2012 11:02
Сябры, дужа хацела б пачуць меркаванні.
Калі хтосьці кажа вам, што вы яму - блізкі, і вы лічыце чалавека блізкім, ці натуральна гэта - разлічваць на яго, а яму - на вас?
Я лічыла гэта натуральным і здзіўлена, што можа быць па-іншаму, але можа я не маю рацыі? Я люблю шчырасць у адносінах, і ненавіджу недаказанасці. Часта ў імкненні да шчырасці перабольшваю і скатываюся да высвятлення адносінаў. Гэта не гуд, сама ведаю. Але недаказанае палохае мяне больш за пераспектыву спрэчкі, бо з яго вырастае невядомае, холад і самота, і калі ёсць падставы для негатыву пасля размовы - то з недаказанага можа вырасці яшчэ большы негатыў. Ну, можа і не.
Што для вас блізкасць? Ці натуральна надаваць чалавеку, якога лічыце блізкім, больш увагі, чым шэраговым знаёмцам, ці натуральна выконваць абяцанні і не ігнараваць дамоўленасці (прынамсі своечасова абмяркоўваць змены планаў)? Ці натуральна разлічваць на блізкага чалавека?
Ці можа, наадварот, блізкасць мусіць быць дзесьці глыбока, а людзі цалкам вольныя і ніхто нікому нічога не абавязаны? Што для вас - блізкасць, што свабода, і як іх варта спалучаць?
танцы розуму,
мая норка,
людзі,
сябры,
вечныя цэннасці,
светапогляд,
гляджу навокал