Масленіца

Feb 26, 2012 22:43

Такая вялікая дзірка ўсярэдзіне. Абуджаецца, як толькі адвярнуся, і асабліва па вечарох. Не лянуюся, намагаюся заткнуць яе нечым, людзьмі, падзеямі, але яна можа скуголіць нават калі вакол людзі, нават калі побач - сяброўкі, і я адчуваю сябе надзвычай недарэчна, занудай адчуваю. Сэнс і асэнсаванасць ўцякаюць з усіх ног. Столькі справаў, ды нічога не робіцца, рукі апускаюцца.

Але ўсё ж весела было сёння заблукаць дзесці ў Лагойскім раёне праз вёскі, трасы, выдасховішча з рыбакамі, мілымі трэшчынамі ў лёдзе і на паверхні яго - вадой па шчыкалатку (вынік - па мінівадасховішчу ў кожным сціле). Варта вярнуцца туды ўлетку - спадабаўся навакольны рэльеф. Спадзяюся, там будзе не надта шмат народу.

бела-Чорнае, асабістае, бясконцы шлях і шум дарог, вечныя цэннасці, імпрэзы

Previous post Next post
Up