Jul 14, 2012 13:22
ПАДЗЯКАДАНЬНЕ 1956
нечалавечачы жах паглынае
гэтыя нясьвет мой і твой
дзе бог бацькоў свой хрыбет угінае
перад тым хто нас топча у гной
дэмакратыі шэпт лагодны
з радыё-далечы дзень і ноч
“народзе! быць хочаш свабодны--
павер у амэрыкі моц”
раптам маленькая венгрыя
паўстала ды як закрычыць
“годзе камуны і бэрыяў!
дайце свабодна мне жыць!”
крычэла ажно тэрмапілы
маратон, трафальгар, пэрпінян
пачулі б яе з магілы
крык урэшце дайшоў да ААН
“сьціхні, малая, крышку!
наканавана табе
мець сябрам мяккага мішку
а не--дык ён моцна раве!”
дзядзька Сэм перасмыкнуў
прыгожым сваім плечуком
памяў лібэральную цыцку
кэрхнуў: “моцна заняты кругом”
дык жа дзякуем, дэмакратыя
дыфірамбы ёй будзем пець
і зарыем статую свабоды
(бо пачынае сьмярдзець)