Dec 30, 2011 18:53
КЕЛІХ НЕЎМІРУЧАСЬЦІ
Як душа падступіць да горла, каб выйсьці,
Крык: дзе варажбіт, каб адхаяў?
Каран, сура 75:26-27
Галаву спавіў турбан стракаты,
Збоку ў яго шабля-дамашчанка...
Кніга перад ім ляжыць адкрыта-
Каран-кнігу малады каліф чытае.
Каран-кнігу, суру пра сьмяротнасьць.
І пра сьмерць, і пра жыцьцё за гробам.
Галаву падняў каліф Кардобскі,
Малады ўладар, сам Абдурахман.
Ясны ранак насьвятліў пакоі,
Сьветлы ранак, маладой вясны дзіцятка.
Ды ня сьветла на душы ў каліфа,
Думкі цяжкія каліфа непакояць.
“Сьмерць! Ізноў ты лётаеш наўкола,
Чорным матылём у душу лезеш!
Сьмерць? Памерці? Няўжо--мне таксама?
Алаг, у сэрцы запаліў агонь ты,
Глузд і мудрасьць удзьмуў у голаў,
Ўлады меч магутны ўклаў мне ў рукі!
Глянь жа, як я ад людзей адрозны,
Як сваю ім волю навязую...
Ну і як жа мне цяпер падумаць,
Што сьвятло ў душы нясу, і-цябе, Алаг!
Ну і як жа зь мечам разьвітацца-
Калі ён мне самы верны сябар!
...