Дэніз Левертоў. СЛАВУТЫЯ ПРОДКІ

Apr 30, 2010 11:16



Той рабін, Стары Рэбэ,
Маладзёнам
Нейдзе ў Беларусі
Адмовіўся вучыцца
Птушынай мовы, бо чужым
Было яму ўсё вонкавае. Ды
Калі ён пасталеў, вядомым стала
Што птушак сівадно* ён разумеў,
Бо добра слухаў, і, як той казаў, “з падлогай
Ён і з лаваю маліўся”. Яму карысным
Усё, што пад рукой было. Дакладна
Як кравец і паэта Энджыл Джоўнз**,
Што ўдзьмухваў медытацыі ў шывок,
Ў кашулі, сьвіты, нагавіцы.

Мне вершаў хочацца, што повязь
Паміж абодвума і мною навяжуць так,
Як быццам паміж птушак сьпевы,
Нібы падлога цьвёрдыя, і гулкія бы лава.
І таямнічыя-як цішыня, калі кравец
Ў паветры мройна голку затрымае.

____________
*
בעמיילע, слоўца зь Лядаў, мясьцінаў Шнэвур-Залмана, продка па бацьку.
**
валійскі містык, продак Д. Левертоў па матцы
Previous post Next post
Up