Apr 12, 2013 10:57
Пайшла сёння ў краму. Выходжу - у дзвярах сутыкаюся з бабай. Пхнецца на мяне як танк. Па ўсім відаць, што для яе прынцыпова важна зайсці першай. Піхнула мяне локцем. Я стрымалася каб не ўваліць ёй назад. Сказала толькі, што вабшчэта спачатку трэба даць выйсці, а пасля заходзіць самой. Гісторыя нагадала, як ехалі з Жэней і Вераснем у Лохаўшчыну. У аўтобус адразу набілася куча людзей. Пакуль мы зайшлі, усе месцы былі занятыя. Жэня падыйшла да мужыка, паказала квіток, кажа: “Прабачце, вы селі на маё месца”. Людзі вакол пачалі хіхікаць, а бабка адна філасофскі адзначыла: “Першы раз едзе. Не знае, што тут без мястоў”.