Nov 24, 2012 12:23
Акрамя ведаў дадалося яшчэ адчуванне (а гэта і ёсць сапраўдныя веды - калі ты можаш імі скарыстацца), што на любое тваё пытанне ўнутры ёсць адказ, усё што трэба - гэта шчырае жаданне яго пачуць. Ты проста дзіву даешся які насамрэч там склад - варта толькі зазірнуць, дастанеш што заўгодна. Уяві, ты дакладна ведаеш - навошта ты п’еш? Або - калі ты ўвесь час абнаўляеш пошту і старонку фэйсбуку, то што насамрэч ты там спадзяешся пабачыць? Ці - адказ на якое пытанне ты б хацеў цяпер атрымаць? Або - з кім на самой справе хочаш сустрэць Новы год? І ты - нарэшце - асмельваешся настолькі каб задаць сабе ўсе гэтыя пытанні (ці хаця б адно з іх), набіраеш паветра поўныя грудзі, зазіраеш туды, каб пабачыць адказ. І раптам - у галаве такі туман-туман. І голас - не, не, не - давай вернемся да гэтага пазней.