Oct 21, 2012 11:27
Літвінава зняла “Апошнюю казку Рыты” за ўласныя грошы, затое адарвалася па поўнай: мерцвякі, агідныя цёткі, вар’яцкія дыялогі, карацей, вынас мозга. На прэс-канферэнцыі пасля прэм’еры фільма яе пытаюцца, чаму галоўную гераіню завуць Рытай. “Я люблю гэта імя, можна я ўсіх сваіх гераіняў буду называць Рытамі? У рэшце-рэшт, я здымала за ўласныя грошы, я не перад кім не павінна адчытвацца”, - адказвае Літвінава. Пісьменнікам у гэтым плане, канешне, больш за ўсё пашчасціла. Прынамсі тэарэтычна.