Люблю здымаць на стужку, ёсць у гэтым нейкая таямніца. Калі кадр спачатку толькі ў тваёй галаве, а пасля, шчоўк, і ён нібыта матэрыялізаваўся, але ты сам пакуль не ведаеш як. Памятаю з дзяцінства гэтае адчуванне... Бацька падарыў "Агат", я здымала ўсё запар, а пасля пасля мы сядзелі на кухні... Чырвоны ліхтар, усе гэтыя ванначкі, растваральнікі. І ты ведаеш ужо што там, але глядзіш, як зачараваны... Спачатку нічога не бачна, але папера цямнее, вось акрэсліваецца з цемры твар, становіцца ўсё больш выразным. І нарэшце З'ЯЎЛЯЕЦЦА. І ты кажаш яму - прывет :)))
Вырашыла ўзгадаць дзяцінства :)))
І бонусам - фота з дзяцінства. Жэня. Усё той жа Агат. Усё той жа фатограф :))