(no subject)

Feb 09, 2012 19:31



Чытаць цалкам:http://nn.by/?c=ar&i=68097

Еўрасаюз не будзе мяняць сваю палітыку, пакуль палітвязні сядзяць, заявіў Дырэктар дэпартамента Еўрапейскай службы замежных дзеянняў 
...бодра перадрукоўвае Газэта з Рысункамі, не абцяжарваючы сябе ўдакладненьнямі

У мяне два пытаньні: што гэта за таямнічы Дэпартамэнт, і кім (дзе, можна лёгка здагадацца) працуе насамрэч  сп. Wiegand?

Даведка: пры Эўракамісіі ад 2010 існуе  Эўрапейская Служба Знешнепалітычнай Дзейнасьці,  (EEAS, European External Action Service). Яна падпарадкаваная усім вядомай Кэтрын Эштан (высокай прадстаўніцы па міжнародных справах і палітыцы бясьпекі, HRUFASP)

Заходзім на сайт EEAS. Фігвам, а не Віганд.  Рэчамі ўсходнімі кіруе Лайчак. Таямнічага "Дэпартамэнта" нідзе не відаць.

Аднак, як можна лёгка даведацца зь вікіпэдыі, EEAS - гэта спадкаёмца  Дырэктарата зьнешнепалітычных адносінаў (DG-External Relations), дзе быў аддзел Усходней Эўропы, Паўднёвага Каўказа і Сярэдняй Азіі, і начальнікам якога трудзіўся сп. Віганд.

Пэўне ж, на мароз яго ня выкінулі, і ён працягвае не шчадзіць свайго жыцьця і здароўя дзеля дабрабыту ўсходніх суседзяў. Who are you, Mr Wiegand? Дырэктар якога дэпартамэнта, хто мне падкажа?
Previous post Next post
Up