Дэтэктыўная гісторыя

Feb 11, 2013 22:12


Люблю такія гісторыі расследваць:

На сайце прэміі Гедройца напісана “Абвяшчэнне і ўшанаванне пераможцы(-аў) адбываецца 3 сакавіка 2013 году, у Міжнародны дзень пісьменніка.”

СБП, адзін з заснавальнікаў прэміі, паведамляе на сваім сайце, што “пераможца будзе абвешчаны 1 сакавіка, у Сусветны дзень пісьменніка”. Тое самае стаіць і ў артыкуле Насты Darteco на generation.by, а таксама на сайце Прайдзісвета.

НН, Свабода, Budzma.org  пішуць пра 1 сакавіка, але без удакладненьняў.

Было б падобна да сапсаванага тэлефону, каб не першакрыніцы, што падаюць супярэчлівую інфармацыю. Дык 1 ці 3? "Міжнародны" ці "Сусветны дзень пісьменніка"?
Previous post Next post
Up