Начны сёрфінг у пошуках розных дадзеных для маіх дасьледваньняў (па вучобе) прывёў мяне на адну цікавую старонку.
Рэйтынг інтэрнэтстаронак па наведвальнасьці зь Беларусі.
Ня надта вясёлая карціна, скажу я вам.
- Google.com
- Google.by
- mail.ru - калі вы ўжо завядзеце сабе нармальную пошту з by ці com?!!!!!!!! Ажно трэцяе месца!!!
- vkontakte.ru - !!!!
- tut.by
Reply
Я ўжо два дні спрабую адказаць на Ваш камэнтар, а атрымліваюцца цэлыя эсе... Я ацэньвала гэты сьпіс ня толькі па колькасьці расейскіх рэсурсаў. Сучасныя штудыі паказваюць, што інтэрнэтам пачалі збольшага карыстацца для атрыманьня інфармацыі, і ў меньшай ступені - для забаваў. (Яшчэ год 5 таму было наадварот) А беларускі сьпіс паказвае зусім іншае.
Ну а колькасьць нелегальшчыны проста зашкальвае. Пра павагу да аўтарскіх правоў на тэрыторыі постсавецкіх краінаў можна напісаць не адну кнігу)))
Reply
Reply
Тэму можна яшчэ разьвіць, прааналізаваўшы колькасьць актыўных інтэрнаўтаў у Беларусі, іх узрост, адукацыю і г.д. Магчыма, тады мы атрымаем тлумачэньне пунктам 15, 30 і іншым. Падазраю, што сярэднестатыстычны карыстальнік інтэрнэту ў Беларусі гадкоў на 8-10 маладзейшы за эўрапейскага.
Reply
Reply
Reply
Вось і мы з Вамі не лістуемся, а тут перапісваемся. Бо зручна!
Reply
Leave a comment