Oct 14, 2010 20:46
Вельмі цікава ў мяне атрымалася з ангельскай. Пасьля тэсту нас падзялілі на тры групы. Па ўзроўню валоданьня. У першай (лепшай) групы выкладае немка. А вось у сярэдніх і слабейшых (то бок у мяне) - выкладчыца зь Лёндану! Але ніхто ня ведае, хто з нас сярэднія, а хто - слабыя. Нам наўмысна не казалі :) Але гэта нават ня важна. Мацнейшыя цяпер кусаюць локці і зайздросьцяць нам.
На першых жа лекцыях выкладчыца патлумачыла: мы будзем вучыць бізнэс-мову!
Потым нам далі прачытаць тэкст, зь якога я зразумела толькі палову. Дома пераклала. Мае першыя словы з бізнэс ангельскай:
cock-up
boo-boo
silent-but-deadly
:)