Сяржук Сокалаў-Воюш "Прыстанкі" (беларусам якія сталі ахвярамі сталінскага "ГУЛАГа") #антисталинизм

Oct 29, 2014 13:35

Завтра День памяти жертв политических репрессий. А сегодня "Мемориал" проводит ежегодную акцию "Возвращение имен" (см. october29.ru + онлайн-трансляция)
+ + +

Сергей Соколов-Воюш - белорусский бард, журналист радио "Свобода", писатель. "За спіною прыстанкі" - сильное стихотворение. Для украино- и русскоязычных можно и не переводить.

Сяржук Сокалаў-Воюш - За спіною прыстанкі (кадры из сериала "Завещание Ленина", по мотивам "Колымских рассказов" Варлама Шаламова)

image Click to view



За спіною прыстанкі і бразгат дзвярэй у каморках,
Мацюкі канваіраў і нары адны на траіх,
А наперадзе спяць незнаёмыя пушчы і горы
У заснежаных кедравых футрах сваіх.

Я валюся у снег і ляжу у халодным сумёце,
Паднявольным не жыў і памерці такім не хачу,
Лепш ад кулі сканаць, знерухомець на лагерным дроце,
Лепш аддаць свае цела на здзек крумкачу.

Пахавальнаю песняй завея ахутвае плечы,
Вартавыя на вышках пра цёплае мараць жытло,
І кашуля - на дрот, і адчайны скачок у цямрэчу,
Мой скачок у цямрэчу сягоння - скачок на святло.

Дык ратуйце ж мяне, здратаваныя катаргай ногі,
Замятай, завіруха, гарачы скрываўлены след.
Тут чужая зямля, тут чужыя навокал парогі,
Тут нямее надзея, сказаў бы, напэўна, паэт.

Толькі мы не паэты. Варожаю чорнаю зграяй
Ахрысціў нас чужанец і з пальцамі вырваў пяро,
Беларусь мая маці, ты чуеш, як мы дагараем?!
І зіхціць наша кроў на варожых руках, як таўро.

Не спыняйцеся, людзі, зірніце на вашыя рукі,
На далоні суседзяў, знаёмых, сяброў і гасцей.
Што ж спыніліся вы, мае родныя дзеці і ўнукі?!
Што ж спыніліся вы?!. Ну, вядома, спыніцца прасцей!

Брэх сабак за спіной. Хто ўратуе і хто абароніць?
Друк кядровы, ды глыз ды надзеі прыцемнены дым,
Ды не знішчыць пагоняй таго, хто жыве пад Пагоняй,
Хто нясе яе ў сэрцы, ў параненым сэрцы сваім.

ГУЛАГ, десталинизация, права заключенных, by, историческая память, Сяржук Сокалаў-Воюш

Previous post Next post
Up