Актывісты кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" стварылі анімацыйны фільм “Чарга”, які закранае глыбока філасофскія тэмы: чалавечае жыццё і раўнадушша грамадства ў дачыненні да тэмы смяротнага пакарання. Сутнасць гэтага фільма тлумачыць каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” ў Беларусі Андрэй Палуда: "У сваім новым мультфільме "Чарга" актывісты кампаніі хацелі раскрыць такі аспект, як абыякавасць да пытання смяротнага пакарання з боку беларускага грамадства. Часцяком людзі нават не задумаваюцца над тым, што пытанне смяротнай кары датычыцца кожнага з нас, паколькі прысуды выконваюцца ад імя Рэспублікі Беларусь.
Сапраўды, кожны грамадзянін стаіць у сваёй чарзе, ідуць дні, гады, а людзі стаяць ў чарзе каб скончыць школу, атрымаць дыплом, знайсці выгодную працу… Астатнія праблемы чапляюць людзей вельмі рэдка.
У межах кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" мы заклікаем да таго, каб людзі не былі абыякавымі ў жыцці, асабліва у сітуацыі наяўнасці смяротнага пакарання ў краіне пад назваю Беларусь. Бо пакуль існуюць суды - існуюць і судовыя памылкі, а у нашай краіне такой памылкай можа стаць жыццё нявіннага. Таму мы за НЕсмяротнае пакаранне…
Не будзь абыякавым, далучайся і ТЫ ! Click to view