За тонкі гумар!

Mar 06, 2010 01:07

Добранькая маршрутка ў бок Курасоўшчыны. Новенькі Крафтэр з неонавай падсветкай у салоне. На інстытуце культуры заходзяць два хлопцы і, пакулькі месцаў няма, стаяць. Праз два прыпынкі вадзіла робіць тупую бландзінку радыё-дзіджэя цішэй і кажа:
- Таварышы, што заходзілі на Кульку, перадавайце грошы!
Хлопцы фанабэрліва пераглянуся:
- Мы да канечнага едзем - калі сядзем, тады і перададзім. Няма куды спяшацца.
Вадзіла  трахец пакумекаў і з такой эканамічнай мадэллю не пагадзіўся:
- Нененененене, хлопцы, давайце перадавайце.
Пацанчыгі ізноў пераглянуліся, зрабілі пакрыўджаныя тварыкі, дасталі дваццаці і пяцітысячныя купюры і як футра з барскага пляча перадалі грошы вадзіле. Не праехала маршрутка і 300 метраў, як адзін з хлопцаў пачаў патрабаваць рэшту. Вадзіла зноў зрабіў радыё цішэй і сказаў:
- Хлопцы, куды спяшацца? Вы ж да канечнага!
Маршрутка выбухнула рогатам, а хлопцы чамусьці пачырванелі.

З.Ы. Вадзіцель рэшту такі аддаў хуценька. Але, канечне, цэлай кіпай дробязі :)

транспарт

Previous post
Up