Як беларусы праць езьдзілі

Apr 29, 2007 11:13

Як мы жылі на Ручаі, то Юрась некалькі разоў прыяжджаў да нас, каб праць рэчы. На новай кватэры ў нас пральнай машыны яшчэ няма і ніяк гаспадары ня могуць нам яе паставіць. Такім чынам, Юрась у знак удзячнасьці запісаў нас на праньне ў свой інтэрнат. Запісаў на ўчора на 22.00. Пакуль усё папралася, я дакладна вырашыў заставацца спаць у яго, бо да прыпынку нашага начнога аўтобусу перціся было страшна далёка. Тым больш, што ўсе суседзі Юрася зьехалі. А Зьміцер заставацца не хацеў, сабраўся і папёрся дадому пасярод ночы. Псіх.
А ў Юрася такая афігенная бібліятэка, па тэматыцы ВКЛ, што проста гамон! Зайздрошчу.

праньне, інтэрнат, падарожжы

Previous post Next post
Up