Заўтра ў Горадні сустрэча з Шыбекам!

Sep 10, 2008 12:34

Чым адрозніваецца Менск ад Мінска, а Гародня ад Гродна?

Гарадская ментальнасць беларусаў: мінулае і сучаснасць - штодзённае жыццё ў беларускіх гарадах 19-20 стст., як працавалі і як бавілі час насельнікі беларускіх гарадоў, чым, урэшце рэшт, адрозніваецца Менск і Мінск, Гародня і Гродна. Пра ўсё гэта можна будзе даведацца на сустрэчы з Захарам Шыбекам, доктарам гісторыі, прафесарам.
Сустрэча адбудзецца ў чацвер, 11 верасня, пачатак 18.30, Будзёнага 48а-44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы).

Захар Шыбека вядомы ў галіне беларускага горадазнаўства адмысловец, ён аўтар "Нарысаў гісторыі Беларусі. 1795-2002", "Гарады Беларусi (60-я гады ХIХ-пачатак ХХ стагоддзяў)", яго кнігі выходзілі на чэшскай і польскай мовах.

ТБШ, сустрэчы

Previous post Next post
Up