Як я (ды і не адзін я) і прадказваў, Тыдзень Беларускай Культуры ў Кракаве арганізаваны быў даволі кепска. За адну адсутнасьць рэклямы трэба рукі паадрываць! Ды і за перанос канцэрта Уліса і Дзюбеля з класнага клюба "Студыё" ва ўбогі "Засьцянек" (які я называю проста Засранэк) пахваліць арганізатараў ніяк нельга. Ай, ня будзем аб кепскім.
Ня гледзячы ні на што, канцэрты былі вельмі файныя. Пішу пра іх так позна, бо чакаў, калі мне дашлюць мой здымак са Славам Коранем (свайго фоціка не было - Семянчук забраў і не пасьпеў вярнуць).
Вось, собсна, ён:
Дзіўны нейкі атрымаўся, праўда? З Памідоравым калісь лепшы быў:)
Што да канца, дык вельмі непрыемна, што праз дурноту (ці можа гэта спэцыяльна было?) арганізатараў на такія гурты прыйшло зусім няшмат народу. Яшчэ непрыемна тое, што прыйшлі ў асноўным на Дзюбель. Здаецца, што канкрэтна на Уліс прыйшоў я ды яшчэ некалькі чалавек.
Гук, як заўсёды ў клюбе Засранэк, паршывы быў, але гэта не сапсавала сьвята. Уліс, як і чакалася, граў праграму Люстэрка, а Дзюбель - мешаніну старых і новых гітоў.
З канцэртамі на Малым Рынку было троху лепей. ВЕЛЬМІ спадабаліся Драм Экстазі, але ўзгадваючы канц у Горадні, думаецца, што студыйны выступ быў бы лепшым. Ужывую проста фэнамэнальна гучаў Вайцюшкевіч і WZ-Orchestra. Як заўсёды якасна згралі Крама і Палац. На Яры ня быў, а Джамбібум не спадабаўся(, хаця ўсе яго так хвалілі...
Мы і Тодар у рэстарацыі "Грузіснкае хачапуры" :))