Fellini

Jan 31, 2008 11:54


Мой новы аднапакойнік,
zz_palityka вельмі спэцыфічны чалавек. У яго зараз сэсіі няма, бо ён нідзе ня вучыцца, дык і няма чым заняцца ўвечары. На працы ж ён займаецца ў асноўным сьцягваньнем фільмаў зь інтэрнэту. Вучыцца мне прыходзіцца ў першай палове дня, вечар заняты праглядам фльмаў. У наш маленькі пакойчык увальваецца яшчэ, даволі часта,
mitrander i
hlep_me, і мы глядзім "фільмы не для ўсіх". 
zz_palityka інтэлігэнт, глядзіць толькі артхаўснае кіно і іншую падобную туфту. Часам сярод гэтага ёсьць цікавыя рэчы, але апошнія два дні мы, ну акрамя "Ўэндзі" пра якую я пісаў у мінулым пасьце, глядзелі Фэліні. Большай нудзяціны я яшчэ, мабыць, ня бачыў. Страшна даўгія фільмы дзе адбываецца мала, адбываецца вяла, адбываецца невядома навошта. Калі яшчэ ў "Ля дольчэ віта" былі цікавыя моманты, то ўчора я, падчас прагляду пасьпеў прабраць троху са стала, памыцца, спрабаваў павучыцца (пры сьвятле мабілкі, бо калі мы глядзім фільмы, сьвятло павінна быць выключана) і нават троху паспаў. Калі б хлопцы не прынесьлі піва і чаго паесьці, я б канчаткова расчараваўся ў Фэліні. А так проста - кіно не для мяне ;-)

нудзяціна, кіно

Previous post Next post
Up