Хапай Неў Яр!

Dec 31, 2007 19:28

Я звычайна ў якасьці падарунку купляю кнігі. На носе Новы Год і я выбраўся па падарункі для сваёй каманды па “Што?Дзе?Калі?” зь якой буду сустракаць НГ. Карацей, кніжкі цяпер страшна дарагія, ды і добрую не заўсёды знойдзеш. Грошаў у мяне, як заўсёды, няшмат. Вырашыў тады пайсьці і купіць чаго таньнейшага. У рэшце рэшт Майка атрымае дыск Атмараві “Рамантыка”, Пецька “Капітал” Маркса (жартую, Ляпіса, канешне:), Вадзім меў атрымаць “Зэ Бэст” Крамбамбулі, але ў апошні момант мы з 
viasna вырашылі падараваць яму штодзёньнік Эрых-Краўзэ ад нас дваіх. Сама ж 
viasna атрымае тэрмас з Тэско))

Аказалася, яшчэ дойдуць Аня з Андрэем, ім я падарункаў не падрыхтаваў, пашукаю чаго непатрэбнага дома, напрыклад ляжыць яшчэ запакаваны альбом Сонцавакол гурта Індра))

Карацей, усіх з Новым Годам!
І з мінулым Раством, канешне, проста ў Горадні ў мяне няма нармальнага нэту, то і напісаць чаго цяжка)

сьвята, Новы Год, сябры

Previous post Next post
Up