Aug 09, 2007 21:14
пішу я сёньня з Віцебску. апынуўся я тут, бо зараз падарожнічаю па Беларусі з групай настаўнікаў польскай мовы і пэнсыянэраў-палякаў. паездка ад Польскай Мацежы Школьнай, каштавала толькі 10.000, а аб'езьдзіць плянуецца шмат, начуем у добрых гатэлях, цудоўна проста. езьдзім па польскім мясьцінам (жартую вядома), былі ў: Мажэйкаве, Тракелях, Геранёнах, Суботніках (радзіма Пазьняка!), Жэмыславе, Валожыне, Маладэчне, Мосары, Глыбокім, Полацаку. Сёньня начуем у Віцебску, а заўтра едзем у Расею, наведаем Катынь і Смаленск. Шмат-шмат уражаньняў, асабліва ад параўнаньня падыходу да гістарычнай спадчыны уладаў Горадні і Віцебску. Пасьлязаўтра вяртаемся дадому, тады напішу паболей і мо фотак выкладу. Усё, пабег!
падарожжа