Jul 23, 2007 00:43
Як можна было здагадацца, трыманьне мяне і Тані некалькі гадзін мінулай ноччу на памежным пераходзе Бераставіца-Баброўнікі не выпадковае. Сёньня трымалі астатніх мэляманаў: Макса, Франака, нейкіх зусім левых людзей. Мда, польскія памежнікі пытаюць, як было на Басах, усьміхаюцца, а нашыя забіраюць пашпарт і ператрасаюць рэчы. Прычапіліся да газэты "Ніва" і лістоўкі "uff-by.org". Казалі, каб ня браў на канцэртах падазроных выданьняў, а калі ўжо бяру, каб чытаў, што там пішуць. Бо друкаваная прадукцыя можа утрымліваць зьвесткі дыскрыдытуючыя РБ. Кубак і цішотка "Радыё Рацыя" не зацікавілі мытнікаў ))
Шкада простага пацана з Прыгранічнага, які так няўдала ўзяў нас на падсадку, столькі гадзін праз нас прастаяў дарма. Выкінуў нас на запраўцы, там нас хутка забраў добры дзядзька і адвез да самога Ваўкавыску. А там на цягнік і раніцой ужо былі дома.
Вось так блін вярталіся з Басоў, не паглядзеўчы, дарэчы, ані Н.Р.М. (не шкада), ані ЧпБ (таксама), ані АйК'ю48 (вельмі шкада).
Карацей, я быў першы раз на Басах, было крута, вярталіся з прыгодамі. Што яшчэ трэ для шчасьця?
прыгоды,
памежнікі,
аўтаспын,
мяжа,
БАСы