Апошнім часам правёў дзьве экскурсіі па Горадні: для палякаў (стандартныя кліенты) і для "ўзьбекаў зь Ірляндыі" (жэсьць). Далі заданьне ўзяць у тых палякаў інтэрв'ю для ТС. Хацелі яшчэ, каб напісаў пра гарадзенскія гурты на БАСах, але ў гэтым годзе проста няма пра што пісаць, гы. Учора ўзялі з
viasna намёт для БАСоў, купілі квіткі. Файна, што ў гэтым годзе ад Кузьніцы "засвабоднымі" арганізаваны даезд. Пазаўчора
tomat даваў у нас канц. Дзякуй, спадабалася.
На гарадзенскім форуме нехта напісаў, што "Беларусы і рынак" - нудная, скучная, заангажированнная газета. Давялося купіць, каб праверыць, што там за год зьмянілася. Карацей, я дагэтуль ня здолеў прачытаць выпуск зь мінулага тыдня. Многа букаф.
Атрымаў нарэсьце кніжачку "Школа Маладога Журналіста. Людзі і факты: каталог выпускнікоў і выкладчыкаў праекта (1997-2007)". Убачыў колькі знаёмых твараў, прозьвішчаў. Праўда фотка ў мяне там страшная))
14-га ля "Пагоні на Грунвальд" прыбралі, 15-га кветкі пасадзілі. Мы маладцы.