Сёньня на начным цягніку прыехалі з Таняй дадому. Горадня сустрэла дажджом. Таксіст хацеў садраць трынаццаць тысяч, але ў мяне з сабою было толькі дванаццаць:)
Учора ў Вязынку мы ня езьдзілі, бо надвор’е апошнім часам зусім ніякае. Кватэру прыбіралі, трэба ж яе было гаспадарам здаць у першапачатковым стане.
Пазаўчора былі ў Купалаўскім на “Тутэйшых”. Адразу насоўваюцца параўнаньні з гарадзенскім варыянтам, хаця ў нас жа спэктакль напаўлялечны. Недзе наш лепшы, у іншых месцах - менскі. Абодва па-свойму добрыя. У Менску заканчваецца “Пралетаром”, за гэта плюс, у нас затое нашмат лепей чытаюць “Беларусь мая старонка...”. Убачыўся са
spadar_bielarus, уяўляў яго праўда крыху іншым. Так і не купіў перавыданьне ЛаЛаЛаЛа.
3-га, калі я ехаў на маршрутцы ў Менск, патэлефанаваў Пятро, сказаў прыкладна так: “Прывітаньне! Я толькі што ішоў па цэнтру і бачыл, как абмярковвалі свае планы какіе-та апазіцыянеры і сярод іх был гэты з фільма!” Я ў той маршрутцы ледзь не памёр са сьмеху))